Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

06.04.2018

Атрыманне адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі Касцюковіцкага раена

       Ва установах дашкольнай адукацыі Касцюковіцкага раена працуюць 14 груп з беларускай мовай навучання і выхавання, якія наведваюць  175 навучэнцаў.
    У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (гл.9, арт.90) мова навучання і выхавання вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі з улікам пажаданняў законных прадстаўнікоў выхаванцаў.
Групы з беларускай мовай навучання і выхавання адкрываюцца па запыце законных прадстаўнікоў дзяцей на падставе пісьмовай заявы ва ўстанову дашкольнай адукацыі.
   Падрабязныя звесткі аб установах і групах з беларускай мовай навучання знаходзяцца на сайце аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і ўстаноў дашкольнай адукацыі.
Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу праводзяцца заняткі, святы, ранішнікі, гульні і забавы на беларускай мове ва ўсіх групах незалежна ад мовы навучання.  Вядзецца работа па развіцці беларускай мовы, азнаямленні з культурнай спадчынай Беларусі.
     Усе мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай і гадавым планам установы дашкольнай адукацыі.

Разделы сайта