У ўстанове дашкольнай адукацыі прайшла музычная забава "Восеньскі кірмаш", дзе прынялі ўдзел выхаванцы старэйшага дашкольнага ўзросту. На забаве гучалі беларускія песні "Кума мая, кумачка", "Бульба", Каласок", беларуская народная музыка "Лявоніха", "Шастак". "Крутуха", выхаванцы гулялі ў народныя гульні "Рэдзька", "Бабка Еўка і дзед Талаш". Правядзенне забавы садейнічала ўзбагачэнню выхаванцаў эстэтычнымі ўраджаннямі і прыўнясення ў іх жыццё радасці.










