У час зімовых канікул ва ўстанове дашкольнай адукацыі праходзіць беларускамоўны тыдзень, у гэты час асаблівая ўвага надаецца папулярызацыі беларускай мовы, прапагандзе народных традыцый і абрадаў, знаёмства з выдатнымі мясцінамі сваёй краіны.
У рамках тыдня прайшлі такія мерапрыемствы, як «Конкурс чытальнікаў», канцэртная праграма «Маленькія беларусы». Дзеці старэйшага і сярэдняга ўзросту чыталі вершы, спявалі песні на беларускай мове.
Ведаць сваю родную мову гэтак жа важна, як і быць патрыётам краіны і годным яе грамадзянінам.






