Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

09.01.2019

Зімовыя прыгоды

   У рамках беларускамоўнага тыдня, у апошнія дні зімовых канікул у установе дашкольнай адукацыі для дзяцей сярэдняга і старэйшага ўзросту быў арганізованы дзень здароўя “Зімовыя прыгоды”. Выхаванцы сярэдніх груп разам з Зімой вадзілі карагоды, з Дзедам Марозам гулялі у беларускія рухомыя гульні. Выхаванцы старэйшых груп спаборнічалі ў дзвух камандах “Сняжынкі” і “Ільдзінкі”. Яны праявілі хуткасць, спрытнасць, увагу пры выкананні такіх эстафет як “Снежная баба”, “ Нос Снегавіка”, “Дапамагі Дзеду Марозу”, “Кульгавы валенак” і іншыя. На працягу усяго свята гучала беларуская народная музыка. Усе удзельнікі адгадвалі загадкі, спявалі песні, расказвалі вершы. Фізкультурнае свята яшчэ раз далучыла выхаванцаў да беларускай традыцыйнай культуры з дапамогай гульняў, забаў і музыкі. А добры зімовы настрой, арганізаванасць выхаванцаў дазволілі ўсім удзельнікам стаць пераможцамі і атрымаць медалі і салодкія падарункі.


Разделы сайта