Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2019

Дзень роднай мовы

    У дзяржаўнай установе адукацыі "Яслі - сад №2 "Сонейка" г. Касцюковічы" прайшоў Дзень роднай мовы. Дарослыя  і дзеці на працягу дня  размаўлялі на роднай мове.  З выхаванцамі былі арганізаваны розныя формы адукацыйнай работы, гэта і тэматычныя заняткі на тэмы: "Народная цацка", "Транспарт, які зроблены ў Беларусі", "Родная мова", праведзены  рухомыя і дыдактычныя  гульні, выхаванцы  разглядвалі малюнкі, а знаёмыя ўсім дзецям лялькі Алеся і Глаша  з  дзяўчынкамі-беларусачкамі  наведалі ўсе групы, выхаванцы з задавальненнем сустракалі іх, чыталі ім вершы,  гралі на гліняных цацках-свістульках, спявалі калыханкі на роднай мове, гулялі з імі.  Дзяўчынкі - беларусачкі  раздалі лісты для бацькоў "Размаўляем разам з дзецьмі на роднай мове", каб бацькі вывучылі  вершы, пагаворкі на роднай мове з дзецьмі.  Таксама бацькі прынялі удзел у гульне "Перакладчыкі", у якой праверылі свае веды роднай мовы. Усе разам, дарослыя і дзеці вывучаем  сваю  прыгожую, пявучую,  родную мову.

Разделы сайта