Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

06.01.2021

Дзень здароўя

   У рамках беларускамоўнага тыдня, у апошнія дні зімовых канікул у ўстанове дашкольнай адукацыі для дзяцей сярэдняга і старэйшага ўзросту быў арганізаваны дзень здароўя “Ідзе зіма вясёлая” . Выхаванцы сярэдніх груп вадзілі карагоды, гулялі ў беларускія рухомыя гульні. Выхаванцы старэйшых груп спаборнічалі ў дзвух камандах “Сняжынкі” і “Ільдзінкі”. Яны праявілі хуткасць, спрытнасць, увагу пры выкананні такіх эстафет, як “Снежная баба”, “ Нос Снегавіка”, “Дапамажы Дзеду Марозу”, “Кульгавы валенак” і інш. На працягу ўсяго свята гучала беларуская народная музыка. Усе ўдзельнікі адгадвалі загадкі, спявалі песні, расказвалі вершы пра зіму і зімнія дзіцячыя забавы. Фізкультурнае свята яшчэ раз далучыла выхаванцаў да беларускай мовы і традыцыйнай культуры з дапамогай гульняў, забаў і музыкі. А добры зімовы настрой, арганізаванасць выхаванцаў дазволілі ўсім удзельнікам стаць пераможцамі і атрымаць медалі.

Разделы сайта