Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

06.01.2023

Дзень здароў’я “Чараўніца – зіма да нас прыйшла”

   У рамках беларускамоўнага тыдня ў установе дашкольнай адукацыі з дзецьмі сярэдняга і старэйшага ўзросту быў арганізаваны Дзень здароў’я “Чараўніца – зіма да нас прыйшла”. Выхаванцаў запрасіў у казку казачнік Бай. Разам яны гулялі ў беларускія рухомыя гульні, выконвалі пляскі. На працягу ўсяго свята гучала беларуская музыка. Удзельнікі адгадвалі загадкі, расказвалі вершы. Фізкультурнае свята яшчэ раз далучыла выхаванцаў да беларускай мовы і традыцыйнай культуры з дапамогай гульняў, забаўлянак, казак. А добры зімовы настрой, задавальненне ад удзелу ў фізкультурным свяце, арганізаванасць выхаванцаў дазволілі ўсім удзельнікам стаць пераможцамі і атрымаць медалі.

Разделы сайта